Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФІФА папярэдзіла гульца зборнай Харватыі за ўслаўленьне Ўкраіны


Домагай Віда (у цэнтры) на трэніроўцы ў Сочы.

Раней Міжнародная фэдэрацыя футболу (ФІФА) паведамляла, што вывучае відэа, на якім абаронца зборнай Харватыі Домагай Віда і трэнэр каманды Огнен Вукаевіч славяць Украіну пасьля перамогі над камандай Расеі на чэмпіянаце сьвету.

На відэароліку, апублікаваным у сацыяльных сетках пасьля чвэрцьфінальнага матчу Расея — Харватыя, Віда крычыць: «Слава Ўкраіне!» Вукаевіч падхоплівае: «Гэта перамога для „Дынама“ і Ўкраіны... Наперад, Харватыя!»

Віда і Вукаевіч раней гулялі разам у кіеўскім «Дынама».

Віда, які забіў гол у дадатковы час і пэнальці ў сэрыі адзінаццацімэтровых удараў, атрымаў папярэджаньне ад ФІФА. Яму пагражаў штраф або адхіленьне за палітычныя дзеяньні на чэмпіянаце сьвету.

Раней у заяве ФІФА паведамляла:

«ФІФА вывучае розныя паведамленьні аб гэтым матчы, а таксама патэнцыйныя доказы адносна пытаньня, згаданага ў вашым паведамленьні», — заявіла міжнародная арганізацыя футболу ў адказ на пытаньне аб відэароліку. «Пакуль мы не ацанілі інфармацыю, мы ня можам выступаць з камэнтарамі», — гаворыцца ў паведамленьні.

На Расею накладзеныя міжнародныя санкцыі ў сувязі з анэксіяй Крымскага паўвострава ў 2014 годзе і падтрымкай узброеных сэпаратыстаў на ўсходзе Ўкраіны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG