Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Брусэлі пратэстуюць супраць прыезду Трампа


Эўрапейскія актывісты пратэстуюць супраць прыезду прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, які на наступным тыдні возьме ўдзел у саміце NATO.

Удзельнікі акцыі прайшлі маршам пад назвай «Трампу ня радыя» перад тым, як 11-12 ліпеня прэзыдэнт ЗША мае ўзяць удзел у саміце Паўночнаатлянтычнага альянсу, дзе, як чакаецца, чарговы раз закліча краіны-члены павялічыць выдаткі на абарону.

Удзельнікі шэсьця ў Брусэлі выступілі супраць росту гэтых выдаткаў і павелічэньня выдаткаў на экалёгію і адукацыю.

Трамп раней неаднаразова крытыкаваў краіны, якія ўваходзяць у NATO, у прыватнасьці Нямеччыну, за недастатковы, на яго думку, узровень фінансаваньня NATO.

Пасьля ўдзелу ў саміце NATO 16 ліпеня ў Хэльсынкі Трамп мае сустрэцца з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG