Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве зьявілася лесьвіца-вышыванка. ФОТА


Выпускнікі Школы гарадзкіх ініцыятыў «Цяпліца» рэалізавалі праект нанясеньня беларускага народнага арнамэнту на адну зь лесьвіц у цэнтральнай частцы горада, паведаміў Цэнтар гарадзкіх ініцыятыў у сацыяльнай сетцы «УКантакце». Фота БелаПАН.

​На працу па размалёўваньні лесьвіцы, якая вядзе да гарадзкога пляжу ў мірараёне Падніколье, яны патрацілі больш за месяц. Было выкарыстана больш за 20 літраў фарбы.

Над стварэньнем малюнка працавалі актывісты Вольга Раманенка і Марыя Саперава, а таксама шматлікія валянтэры, выпускнікі «Цяпліцы».

Ужо на працягу трох гадоў у Магілёве Цэнтар гарадзкіх ініцыятыў рэалізуе грамадзкі праект «Цяпліца». Па заканчэньні навучаньня слухачы прыдумляюць, а потым рэалізуюць уласныя праекты, накіраваныя на стварэньне ў горадзе больш камфортнага асяродку пражываньня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG