Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Памылка будзе выпраўленая». Тытунёвая фабрыка «Нёман» паабяцала вярнуцца зь «Белоруссии» ў Беларусь 


Цыгарэтны шапік, ілюстрацыйнае фота
Цыгарэтны шапік, ілюстрацыйнае фота

Чытач Свабоды зьвярнуў увагу на тое, што на сайце горадзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман» назва краіны ў расейскамоўным варыянце ў некаторых выпадках пішацца як Белоруссия. Пры гэтым беларускай вэрсіі старонкі не існуе ўвогуле, толькі расейская і ангельская.

Цікава, што ў словазлучэньні «Рэспубліка Беларусь» напісаньне адпавядае існым нормам, хоць і сустракаюцца нэалягізмы кшталту Западной Белоруси.

Аднак ў тэматычных разьдзелах «Гісторыя кампаніі», «Інгрыдыенты» ды іншых узьнікае Белоруссия.

Намесьнік генэральнага дырэктара па ідэалягічнай працы і сацыяльна-бытавых пытаньнях фабрыкі «Нёман» Павал Язубец ня ў курсе, каму канкрэтна замаўлялі карпаратыўную старонку, але запэўніў, што прыкрая памылка будзе выпраўленая.

«Дзякуй вам за пільнасьць, калі падобная памылка сапраўды мае месца, то неадкладна будзе выпраўленая. Як часта здараецца, проста ніхто не зьвяртаў увагі. Але абавязкова возьмем пад кантроль», — запэўніў галоўны ідэоляг прадпрыемства.

Горадзенская тытунёвая фабрыка заснаваная ў сярэдзіне ХІХ стагодзьдзя і лічыцца аднагодкай найбольш вядомых сусьветных брэндаў Philip Morris, J.E.Ligget and Brother, «Балканская зорка» ды іншых. Прадпрыемства ўваходзіць у склад дзяржаўнага канцэрну «Белдзяржхарчпрам».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG