Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На саміце ў Хэльсынкі Трамп і Пуцін абмяркуюць праблемы кантролю над узбраеньнямі


Архіўнае фота. Уладзімер Пуцін і Дональд Трамп у Гамбургу, 2017 год
Архіўнае фота. Уладзімер Пуцін і Дональд Трамп у Гамбургу, 2017 год

Падчас саміту ў Хэльсынкі прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп і прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін, верагодна, абмяркуюць праблемы кантролю над узбраеньнямі і пытаньні стратэгічнай стабільнасьці, уключаючы парушэньне расейскім бокам Дамовы аб ракетах сярэдняй і малой далёкасьці.

Пра гэта паведаміў у чацьвер высокапастаўлены супрацоўнік адміністрацыі, піша «Голас Амэрыкі».

Паведамляецца таксама, што Дональд Трамп і Ўладзімір Пуцін, магчыма, абмяркуюць пытаньне аб прадаўжэньні тэрміну дзеяньня Дамовы аб скарачэньні стратэгічных узбраеньняў на пяць гадоў.

Паводле амбасадара ЗША ў Расеі Джона Гантсмана, прэзыдэнт Трамп мае намер высьветліць, ці сапраўды Расея імкнецца да зьмяншэньня напружанасьці ў амэрыкана-расейскіх адносінах.

«Прэзыдэнт мяркуе, што паляпшэньне стасункаў з Расеяй пайшло б на карысьць як Амэрыцы, так і Расеі, але насамрэч мяч цяпер на расейскім баку, і прэзыдэнт працягне (намаганьні) ў прыцягненьні Расеі да адказнасьці за яе зламысную дзейнасьць», — сказаў Гантсман падчас тэлеканфэрэнцыі.

«Мы ідзем (на саміт) з шырока расплюшчанымі вачыма, але дзеля міру заўсёды варта зрабіць намаганьні», — падкрэсьліў дыплямат.

Амбасадар паведаміў, што Трамп правядзе з Пуціным сустрэчу сам-насам, пасьля чаго два прэзыдэнты сустрэнуцца зноў, ужо ў суправаджэньні сваіх дарадцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG