Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падзеі 6 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1253 — вялікі князь літоўскі Міндоўг каранаваны ў сваёй рэзыдэнцыі ў Наваградку, які тады быў сталіцай Вялікага Княства Літоўскага.

1786 — даляр зрабіўся нацыянальнай валютай ЗША.

1947 — адбыўся Першы зьезд беларусаў у Остэргофэне (Нямеччына) і выбары Беларускага нацыянальнага камітэту (БНК), у які ўвайшлі Францішак Кушаль, Аўген Калубовіч, Леў Гарошка, Барыс Рагуля і іншыя.

1957 — адбылася першая сустрэча Джона Ленана і Пола Макартні.

У гэты дзень нарадзіліся

1851 — Янка Лучына, беларускі паэт. Ягоны зборнік «Вязанка» быў выдадзены пад выглядам кніжкі на баўгарскай мове, каб абысьці расейскую цэнзуру, якая забараняла беларускамоўны друк. У сваёй «Гісторыі беларускай літаратуры» Максім Гарэцкі адзначаў: «З друкаваных асабліва вызначаецца яго верш „Роднае старонцы“, дзе чуецца засмучоная душа шчырага сына роднай старонкі».

1887 — у Віцебску нарадзіўся мастак габрэйскага паходжаньня Марк Шагал.

1905 — Пятро Глебка, беларускі паэт, драматург, перакладчык.

1909 — Сяргей Грыцавец. Ваенны лётчык і двойчы герой Савецкага Саюзу, ён паходзіў зь вёскі Бароўцы Баранавіцкага раёну. Бюст Грыцаўца доўгі час стаяў у Менску на тым месцы, дзе цяпер помнік Янку Купалу ў Купалаўскім сквэры. Цяпер бюст стаіць у іншым сквэры — на праспэкце Незалежнасьці. Сяргей Грыцавец з 1936 году ваяваў у Гішпаніі, у 1939-м змагаўся на рацэ Галгін-Гол. Там быў падбіты самалёт ягонага сябра, і той на парашуце спусьціўся проста ў лягер праціўніка. Грыцавец хутка пасадзіў сваю машыну на варожай тэрыторыі, схапіў калегу і ўзьняўся ў паветра.

1927 — Кастусь Харашэвіч, беларускі мастак.

1946 — Джордж Буш-малодшы, 43-ці прэзыдэнт ЗША.

1977 — Максім Мірны, беларускі тэнісіст.

У памяці

1415 —быў спалены Ян Гус, чэскі рэлігійны дзяяч, нацыянальны герой Чэхіі, прапаведнік, мысьляр, ідэоляг чэскай Рэфармацыі.

1962 — памёр амэрыканскі пісьменьнік Уільям Фолкнэр, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1949 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG