Лінкі ўнівэрсальнага доступу

CNN: Трамп не выключаў узброенага ўварваньня ў Вэнэсуэлу


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп распытваў памочнікаў аб мэтазгоднасьці прымяненьня сілы супраць аўтарытарнага ўраду Вэнэсуэлы. Пра гэта паведаміў тэлеканал CNN са спасылкай на высокапастаўленага супрацоўніка адміністрацыі.

Пытаньне быў узьнятае ў жніўні мінулага году на нарадзе ў Белым доме, прысьвечанай эканамічным санкцыям, якія ЗША ўводзілі тады ў дачыненьні да Каракаса. Памочнікі рашуча адгаворвалі Трампа ад інтэрвэнцыі, паказваючы на вельмі адмоўную ацэнку саюзьнікаў Вашынгтону ў Лацінскай Амэрыцы падобнага сілавога сцэнару. Ня варта рызыкаваць аднадушным асуджэньнем краінамі рэгіёну дыктатарскай палітыкі вэнэсуэльскага прэзыдэнта Мадура, падкрэсьлівалі памочнікі Трампа.

«Ніякіх апэратыўных плянаў уварваньня ў любым выпадку не існавала, —заўважыла крыніца CNN, — і прэзыдэнт проста разважаў уголас» аб розных шляхах урэгуляваньня сытуацыі з уцекачамі, якую выклікаў крызіс у Вэнэсуэле.

Празь дзень пасьля згаданай нарады Трамп, размаўляючы з журналістамі, заявіў, што «не кладзе пад сукно» сілавыя варыянты рэагаваньня на крызіс у Вэнэсуэле. У верасьні летась Трамп сустрэўся з многімі лацінаамэрыканскімі лідэрамі, якія прыбылі ў Нью-Ёрк на адкрыцьцё чарговай сесіі ААН. Усе яны выказаліся супраць ідэі ўзброенага ўварваньня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG