Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч узгадаў 100-годзьдзе БНР і заклікаў да духоўнай перамены


Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, мітрапаліт Менска-Магілёўскі

Распачаць духоўную перамену неабходна зь сябе, не шукаючы вінаватых. Арцыбіскуп таксама выказаў «заклапочанасьць маральным становішчам сучаснага чалавека і асабліва маладога пакаленьня».

Больш за дзьве з паловай тысячы пешых пілігрымаў з усіх дыяцэзій Беларусі адсьвяткавалі ў Будславе 20-годзьдзе каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай.

2 662 пілігрымы пешкі і на роварах прыбылі на ўрачыстасьці ў Будслаў. Рэкардсмэнамі па колькасьці пройдзеных кілямэтраў сёлета сталі пілігрымы зь Берасьця, якія ў складзе пілігрымкі Берасьце — Баранавічы — Будслаў за 16 дзён пераадолелі 537 кілямэтраў. Такія лічбы прыводзіць партал catholic.by

Пасьля працэсіі са сьвечкамі апоўначы прамаўляў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Менска-Магілёўскі.

«Касьцёл у Беларусі як частка паўсюднага Касьцёла заклапочаны маральным становішчам сучаснага чалавека і асабліва маладога пакаленьня і хоча яму дапамагчы.

У гэтым пастырскім годзе, прысьвечаным моладзі — надзеі Касьцёла і грамадзтва, мы прыходзім да Божай Маці Будслаўскай, каб шукаць паратунку», — акрэсьліў на пачатку сваёй гаміліі тэму сёлетняга будслаўскага фэсту арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

«Нам і нашаму народу, які сёлета адзначае 100-годдзе абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі — факту, якога нельга ігнараваць, бо гэта частка нашай гісторыі, — неабходная духоўная перамена.

Распачаць яе неабходна зь сябе, не шукаючы вінаватых. Неабходна на шляху шчырага дыялёгу шукаць шляхоў вырашэньня існуючых праблем нашага грамадзтва. Не кампрамісу, а дыялёгу, бо калі кампраміс мае на мэце атрымаць „большы кавалак торта“, то мэта дыялёгу — дасягненьне супольнага дабра», — прамовіў Тадэвуш Кандрусевіч.

Габар Пінтэр і Тадэвуш Кандрусевіч
Габар Пінтэр і Тадэвуш Кандрусевіч

У цэлебрацыі начной сьвятой Імшы ўдзельнічаў таксама прадстаўнік папы Францішка ў Беларусі Апостальскі нунцый Габар Пінтэр.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG