Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля запуску АЭС сабекошт электраэнэргіі зьнізіцца. Але не для насельніцтва


Урад мяркуе, што з запускам АЭС сабекошт электраэнэргіі ў Беларусі будзе істотна ніжэй, чым у Расеі. Ад насельніцтву зьніжэньня тарыфаў чакаць ня варта.

Пра гэта заявіў віцэ-прэм’ер Уладзімер Сямашка ў інтэрвію праграме «Галоўны эфір» на «Беларусь 1» увечары 1 ліпеня 1 ліпеня.

Паводле слоў намесьніка кіраўніка ўраду, у Беларусі ўжо сёньня «самая эфэктыўная электраэнэргетыка» на прасторы ЭАЭС і СНД. І пастаўкі на ўсход з уводам АЭС могуць узрасьці.

Што тычыцца тарыфаў для насельніцтва пасьля ўводу ў эксплёатацыю двух блёкаў АЭС, то, мяркуючы па словах віцэ-прэмʼера, іх зьніжэньня наўрад ці варта чакаць. Спадар Сямашка спаслаўся на дзеючае перакрыжаванае субсыдаваньне і на тое, што насельніцтва недаплачвае за электрычнасьць «далёка да ўзроўню іх сабекошту».

Уладзімер Сямашка
Уладзімер Сямашка

«Ужо сёньня настаў час крышку падымаць тарыфы. Таму мы рушылі электрычныя тарыфы», — сказаў віцэ-прэмʼер. Паводле яго слоў, плянуецца, што да канца гэтага года аплата за электрычнасьць дасягне 100%, за газ — наблізіцца да 100%.

«Гэта будзе невялікая нагрузка», — суцешыў народ Сямашка, нагадаўшы загад Лукашэнкі не павялічваць тарыфы на камунальныя паслугі больш чым на 5 даляраў у год. Сямашка таксама заявіў, што ліквідацыя перакрыжаванага субсыдаваньня чакаецца бліжэй да 2025 года, паведамляе БелаПАН.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG