Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Комік разыграў прэзыдэнта Трампа па тэлефоне


Комік Джон Мэлендэс патэлефанаваў у Белы дом, прадставіўся сэнатарам-дэмакратам зь Нью-Джэрсі Бобам Мэнэндэсам, а празь дзьве гадзіны яму ператэлефанаваў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп.

У сваім падкасьце Мэлендэс, які вядомы як «Джон-заіка» (Stuttering John), паведаміў, што гутарыў з прэзыдэнтам каля трох хвілінаў і на працягу ўсёй гутаркі так і не прызнаўся Трампу, што ён не сэнатар Мэнэндэс.

Паводле коміка, да гэтага дня ён меў зносіны з Дональдам Трампам ня менш за два дзясяткі разоў. Мэлендэс ня мог паверыць, што Трамп не пазнаў яго па голасе.

У сваім падкасьце комік выклаў запіс размовы з прэзыдэнтам. У часе размовы Трамп, думаючы, што патэлефанаваў Мэнэндэсу, павіншаваў яго са спыненьнем працэсу па справе аб карупцыі, у чым сэнатара-дэмакрата абвінавачвалі фэдэральныя ўлады.

Трамп таксама абмеркаваў магчымасьць супрацоўніцтва ў справе іміграцыйнага заканадаўства, на што комік адказаў: «Я — лацінас».

Прадстаўнік Белага дому, камэнтуючы сытуацыю, заявіў, што прэзыдэнт імкнецца «быць даступным для членаў» Кангрэсу і што часам «такія памылкі, як гэтая, здараюцца».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG