Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Швэцыі 1 ліпеня ўступіў сілу закон аб абавязковай згодзе на сэкс


У Швэцыі 1 ліпеня ўступіў у сілу новы закон аб сэксуальных злачынствах, паводле якога сэкс без зразумелай абодвум бакам згоды будзе лічыцца супрацьпраўным.

Паводле новага закону, удзельнікі сэксуальнага акту павінны пагадзіцца на яго вусна альбо ясна прадэманстраваць сваё жаданьне ў ім удзельнічаць. «Сэкс будзе разглядацца як злачынства, калі ён ня быў добраахвотным з боку абодвух партнэраў, незалежна ад таго, ці ўжываліся гвалт або пагрозы», — удакладняе РБК са спасылкай на мясцовае выданьне The Local.

Швэцыя стала дзясятай краінай у Эўропе, дзе сэкс бяз згоды прыраўнялі да згвалтаваньня.

У 2010 годзе заснавальніка праекту WikiLeaks Джуліяна Асанжа абвінавацілі ў згвалтаваньні дзьвюх жанчын у Швэцыі. Сам Асанж сьцьвярджае, што валянтэркі, пра якіх ідзе гаворка, уступілі зь ім у сэксуальныя адносіны добраахвотна, а абвінавачваньні зьвязаныя з тым, што ягоны сайт апублікаваў вытрымкі з дыпляматычнай перапіскі, якія паставілі ўрад і буйныя карпарацыі шэрагу краін у складанае становішча.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG