Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іране пратэсты празь недахоп пітной вады перарасьлі ў сутычкі з паліцыяй


Пратэсты ў горадзе Корамшар
Пратэсты ў горадзе Корамшар

Праблемы зь пітной вадой прывялі да дэманстрацый у іранскай правінцыі Хузэстан. Пры адсутнасьці водазабеспячэньня тэмпэратура паветра там некалькі дзён дасягала 45 градусаў па Цэльсію.

У Іране, у горадзе Корамшар, у 650 кілямэтрах на поўдзень ад Тэгерану, адбыліся сутыкненьні сотняў дэманстрантаў з паліцыяй празь недахоп пітной вады. Агенцтва IRNA паведамляе, што ўдзельнікі пратэстаў выкрыквалі антыўрадавыя лёзунгі. Паліцыя ўжыла сьлезацечны газ пасьля таго, як удзельнікі пратэстаў закідалі паліцыю камянямі. Паведамляецца, што беспарадкі працягваліся на працягу ночы. У відэа, якія зьявіліся ў сацыяльных сетках, чуваць стрэлы. Пра ахвяры не паведамляецца.

У горадзе Абадан 20 і 23 чэрвеня сотні пратэстоўцаў правялі мітынгі каля рэзыдэнцыі губэрнатара празь недахоп вады.

Чыноўнікі ў правінцыі Хузэстан паабяцалі аднавіць нармальнае водазабесьпячэньне ў Абадане і Корамшары празь некалькі тыдняў пасьля таго, як новы водаправод стане цалкам працаздольным. Крытыкі іранскіх уладаў кажуць, што безгаспадарчасьць уладаў у спалучэньні з гадамі засухі прывяла да зьніжэньня ўзроўню вады ў рэках і узроўняў грунтавых вод у правінцыі. Беспарадкі таксама адбыліся пасьля таго, як шэраг замежных кампаній спынілі сваю дзейнасьць у Іране праз боязь санкцыяў, якімі пагражаў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG