Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На волю выйшаў брат расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага


Аляксей і Алег Навальныя, 2014 год
Аляксей і Алег Навальныя, 2014 год

Алег Навальны выйшаў на волю пасьля трох з паловай гадоў зьняволеньня ў калёніі ў расейскай Арлоўскай вобласьці, піша «Мэдуза».

Каля калёніі Алега Навальнага сустрэў ягоны брат, апазыцыйны палітык Аляксей Навальны. Яны абодва фігуравалі ў крымінальнай справе, вядомай у Расеі як справа «Іў Рашэ», але Аляксею далі ўмоўны тэрмін у 3,5 гады, Алегу — рэальны.

Эўрапейскі суд па правах чалавека ў 2017 годзе прызнаў, што ў справе «Іў Рашэ» былі парушаныя правы абвінавачаных на справядлівы разбор, але пасьля гэтага расейскі бок не скасаваў прысуду. Расейскі праваабарончы цэнтар «Мемориал» называў справу палітычна матываванай.

Алега Навальнага абвінавацілі ў тым, што ён, займаўшы кіроўную пасаду ў «Почте России», пераканаў кампанію заключыць нявыгадную дамову аб перавозцы. Ён неаднаразова прасіў аб умоўна-датэрміновым вызваленьні, але просьбы адхілялі — Алег адседзеў у калёніі поўны тэрмін, 3 гады 6 месяцаў, ня раз трапляў у штрафны ізалятар.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG