Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад авіяўдараў у сырыйскай правінцыі Дэраа загінулі 46 чалавек


Выбухі ў сырыйскай правінцыі Дэраа
Выбухі ў сырыйскай правінцыі Дэраа

Сырыйскі цэнтар маніторынгу правоў чалавека заявіў у чацьвер, што ў выніку ўдараў з паветра загінулі 46 чалавек, у тым ліку дзеці, у раёнах, якія знаходзяцца пад кантролем паўстанцаў у правінцыі Дэраа.

Як паведамляе агенцтва Reuters, апошнімі днямі ўрадавыя вайсковыя самалёты наносілі ўдары на паўднёвым захадзе Сырыі, падтрымліваючы хуткі наступ сырыйскай арміі.

Расея сьцьвярджае, што войскі Асада і іх саюзьнікі не парушаюць умоваў замірэньня, а вядуць барацьбу з «тэрарыстамі». Мінабароны Расеі заявіла ў нядзелю, што байцы апазыцыі ў 11 населеных пунктах на паўднёвым захадзе Сырыі перайшлі на бок Асада. У сацсетках зьявіліся паведамленьні, што войскі Асада ў нядзелю ўвайшлі ў горад Бусра аль-Харыры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG