Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАРЭ зноў заклікала Расею расьсьледаваць уціск геяў у Чачэніі


Ілюстрацыйнае фота. Акцыя пратэсту ля амбасады Расеі ў Мэхіка супраць дыскрымінацыі і гвалту ў дачыненьні да гей-супольнасьці ў Чачэніі. 2017 год
Ілюстрацыйнае фота. Акцыя пратэсту ля амбасады Расеі ў Мэхіка супраць дыскрымінацыі і гвалту ў дачыненьні да гей-супольнасьці ў Чачэніі. 2017 год

Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы (ПАРЭ) аднагалосна прыняла рэзалюцыю, у якой запатрабавала ад Расеі правесьці «незалежнае і эфэктыўнае» расьсьледаваньне ўціску геяў у Чачэніі.

У рэзалюцыі адзначаецца, што нават калі «кампанія перасьледу» 2017 году, якая суправаджалася дыскрымінацыяй і гвалтам у дачыненьні прадстаўнікоў ЛГБТ, спынілася, «яе наступствы застаюцца і працягваюць праяўляцца». Паводле ПАРЭ, на гэты момант Чачэнію пакінулі 114 прадстаўнікоў ЛГБТ і іхных сямейнікаў. Яны, паводле зьвестак арганізацыі, зьехалі ў іншыя расейскія рэгіёны або за мяжу. ПАРЭ заклікала ўсе краіны-чальцы прыняць гэтых мігрантаў і забясьпечыць ім міжнародную падтрымку.

ПАРЭ самым рашучым чынам асуджае ўсе формы перасьледу, распальваньня нянавісьці, дыскрымінацыі і ўціску на любых падставах, уключаючы сэксуальную арыентацыю і гендэрную ідэнтычнасьць, гаворыцца ў дакумэнце. У рэзалюцыі таксама адзначаецца, што калі парушэньне правоў геяў у Чачэніі нядобра будзе расьсьледавана на нацыянальным узроўні, Асамблея просіць дазволіць правесьці незалежнае міжнароднае сьледзтва.

Год таму расейская «Новая газета» пачала сэрыю публікацый пра масавыя затрыманьні, катаваньні і забойствах геяў у Чачэніі. Кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў адхіліў усе абвінавачваньні і заявіў, што ў Чачэніі гомасэксуалаў няма. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі, у ліку якіх ААН, Эўразьвяз, ЗША і іншыя заходнія краіны, заклікалі ўлады Расеі старанна расьсьледаваць ўсе паведамленьні аб актах гвалту ў дачыненьні да прадстаўнікоў ЛГБТ супольнасьці ў Чачэніі. Міністэрства юстыцыі Расеі пасьля праверкі заявіла, што ня выявіла ні геяў у Чачэніі, ні парушэньняў іх правоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG