Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі будуць прызываць на нацыянальную службу з 16 гадоў


Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон
Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон

Зараз у краіне пачнуцца кансультацыі з мэтай разгортваньня праграмы з пачатку наступнага году.

Францускі ўрад увёў плян нацыянальнай службы для ўсіх 16-гадовых грамадзян, паведамляе ВВС.

Гэту ідэю высунуў прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон у сваёй прэзыдэнцкай кампаніі, мэтай якой зьяўляецца павелічэньне пачуцьця грамадзянскай адказнасьці і нацыянальнага адзінства сярод моладзі Францыі.

Новая нацыянальная служба ахопіць усіх 16-гадовых дзяўчат і хлопцаў, і будзе падзеленая на дзьве асобныя фазы.

Першы этап — абавязковае навучаньне на працягу 1 месяца з акцэнтам на грамадзянскую культуру, якое, па словах ўраду, «дазволіць маладым людзям ствараць новыя адносіны і разьвіваць сваю ролю ў грамадзтве». У яго ўваходзіць добраахвотнае навучаньне і праца з дабрачыннымі арганізацыямі нароўні з традыцыйнай вайсковай падрыхтоўкай з паліцыяй, пажарнай службай або арміяй.

Другі этап доўжыцца ад трох месяцаў і да году, у рамках яго моладзь будзе навучацца ў сфэры, «зьвязанай з абаронай і бясьпекай». Таксама моладзь можа прыняць удзел у добраахвотнай працы, зьвязанай з абаронай навакольнага асяродзьдзя, або ў сфэры сацыяльнай дапамогі.

Цяпер пачнуцца кансультацыі з мэтай разгортваньня праграмы з пачатку наступнага году.

Раней паведамлялася, што дзеці ў Францыі будуць пачынаць навучаньне ў пачатковай школе ва ўзросьце трох гадоў замест шасьці. Рэформа зробіць Францыю краінай з самым нізкім узростам прыцягненьня да школьнай адукацыі ў Эўропе. У большасьці краінаў Эўропы школьны ўзрост пачынаецца ў шэсьць гадоў. У Баўгарыі, Эстоніі, Фінляндыі, Латвіі, Літве, Польшчы, Сэрбіі і Швэцыі дзяцей аддаюць у школу ў сямігадовым узросьце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG