Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вольскі, Krama, Dzieciuki і іншыя. Арганізатары буйнога рок-фэсту пад Менскам абвясьцілі праграму


Афіша фэстывалю «Наш дзень»
Афіша фэстывалю «Наш дзень»

У суботу 30 чэрвеня ў Музэі народнай архітэктуры і побыту пад Менскам пройдзе ці ня самы прадстаўнічы за многія гады беларускі рок-фэстываль «Наш дзень». Арганізатары абвясьцілі парадак выступаў музыкаў і забаўляльную праграму.

Фэст арганізуе аднайменная кампанія «Наш дзень» пры падтрымцы «Арт-сядзібы» і крамы Symbal.by — яны былі ў ліку арганізатараў менскага «Сьвята незалежнасьці».​

Музычная частка

Музычны лайн-ап фэстывалю складаюць 12 гучных імёнаў сучаснай беларускай рок-музыкі, а таксама пераможцы конкурсу маладых гуртоў.

Шмат якія з гэтых музыкаў працяглы час былі ў неафіцыйных «чорных сьпісах» уладаў і не маглі выступаць на вялікіх пляцоўках.

Расклад выступаў:

  • 12:00 — пераможцы конкурсу
  • 13.00 — B:N:
  • 13.30 — Мутнаевока
  • 14.10 — Пятро Клюеў
  • 14.50 — The Superbullz
  • 15.40 — Зьміцер Вайцюшкевіч
  • 16.20 — Neuro Dubel
  • 17.00 — Крама
  • 17.50 — Akute
  • 18.30 — Nizkiz
  • 19.20 — Дай дарогу
  • 20.10 — Dzieciuki
  • 21.00 — Volski

Забавы і пляцоўкі

Фэст будзе працягвацца ад 12 да 22 гадзіны. Акрамя музыкі, абяцаюць адукацыйныя актыўнасьці, гульні для дзяцей і дарослых, квэсты і іншыя забавы, фудкорт і кірмаш.

  • Фудкорт: беларуская кухня, кебабы, хот-догі, напоі ды інш.
  • Беларуская гульнявая прастора з квэстам, віртуальнай рэальнасьцю, галаваломкамі ды інш.
  • Дзіцячая пляцоўка: батут, актыўныя гульні, беларускія настолкі, лук, коні ды інш.
  • ГА «Эгіда»: кожны будзе мець магчымасьць узяць сабе бяздомнага коціка ці сабачку.
  • Кірмаш рамесьнікаў: вырабы з дрэва, саломкі, мэталу, гліны і г.д.
  • Кірмаш беларускай вопраткі і атрыбутыкі.
  • Зона НДА: шматлікія адукацыйныя, культурныя, экалягічныя, грамадзкія ініцыятывы, у тым ліку майстар-клясы па лічбавай бясьпецы, экалягічным ладзе жыцьця і швэдзкай мове.
  • Футбольная зона: ФК «Тарпэда Менск».

Квіткі на фэст каштуюць 28 рублёў. У дзень фэста — 30. Падрабязная інфармацыя пра фэст на старонках у Facebook і VK.

Як даехаць — інфармацыя тут.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG