Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кітай бязь візы, але ня больш чым на 90 дзён за год


Атрад ганаровай варты з Кітаю рыхтуецца да вайсковага параду ў Менску, 27 чэрвеня 2018 году
Атрад ганаровай варты з Кітаю рыхтуецца да вайсковага параду ў Менску, 27 чэрвеня 2018 году

Сёньня Палата прадстаўнікоў ратыфікавала міждзяржаўнае пагадненьне паміж урадамі Беларусі і Кітаю аб узаемным бязьвізавым рэжыме для ўладальнікаў звычайных пашпартоў.

Згодна з гэтым дакумэнтам, грамадзянін Беларусі альбо грамадзянін Кітаю атрымаюць права наведваць адну ці другую краіну бязь візы. Аднак ёсьць дзьве ўмовы:

  • агульная колькасьць дзён, праведзеных на тэрыторыі іншай краіны, не павінна перавышаць 90 за каляндарны год,
  • працягласьць адной паездкі ня можа перавышаць 30 дзён.

Як сказаў сёньня ў Палаце прадстаўнікоў намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шастакоў, паводле інфармацыі беларускай амбасады, кітайскі бок заявіў, што ён гатовы цягам двух тыдняў правесьці адпаведныя ратыфікацыйныя працэдуры.

«Калі запрацуе бязьвіз»

Аднак гэта ня значыць, што грамадзяне абедзьвюх краінаў адразу пасьля ратыфікацыі атрымаюць магчымасьць езьдзіць у Кітай альбо Беларусь бязь візы. Справа ў тым, што такія пагадненьні прадугледжваюць пэўныя міждзяржаўныя працэдуры. Звычайна на гэта траціцца яшчэ месяц. Таму рэальна казаць пра магчымасьць паехаць беларусам у Кітай бязь візы можна будзе хутчэй за ўсё бліжэй да восені.

У 2017 годзе Беларусь наведалі 20 тысяч кітайскіх турыстаў. Між тым штогод звычайна 150 мільёнаў кітайцаў езьдзяць па ўсім сьвеце.

Як лічыць старшыня міжнароднай камісіі Палаты прадстаўнікоў Валер Варанецкі, бязьвізавы рэжым значна спросьціць кантакты паміж жыхарамі дзьвюх краінаў і павялічыць колькасьць турыстаў як у Беларусь, так і ў Кітай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG