Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі ня будуць скарачаць дэкрэтны адпачынак і павялічваць дапамогу на дзіця


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Пытаньне аб зьмяненьні парадку прадстаўленьня адпачынку па доглядзе за дзіцем у Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны не разглядаецца. Не разглядаецца і пытаньне аб павышэньні дапамогі на дзяцей да трох гадоў.

Пра гэта заявіў намесьнік міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі Валеры Кавалькоў падчас онлайн-канфэрэнцыі на тэму «Дзяржаўная падтрымка сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей».

Дэкрэтны адпачынак у Беларусі можа быць дадзены аднаму з бацькоў або іншаму члену сям’і цягам трох гадоў.

Таксама не прадбачыцца павелічэньня дапамогі па доглядзе за дзіцем да 3 гадоў. Памеры дапамогі на дзяцей прывязаныя да сярэднямесячнай заработнай платы па краіне. На першае дзіця памер дапамогі складае 35% сярэднямесячнай зарплаты (312,03 рубля), на другое і наступных — 40% (356,6 рубля), на дзіця-інваліда — 45% (401,18 рубля). Пераразьлік памераў дапамогі ажыцьцяўляецца па меры павелічэньня сярэднямесячнай заработнай платы — з 1 лютага і 1 жніўня, паведамляе БЕЛТА.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG