Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Турцыі выбіраюць прэзыдэнта і парлямэнт. У лідэрах — Эрдаган


Перадвыбарчы плякат Рэджэпа Эрданага
Перадвыбарчы плякат Рэджэпа Эрданага

У Турцыі праходзяць датэрміновыя парлямэнцкія і прэзыдэнцкія выбары. Гэта першае галасаваньне пасьля прыняцьця на рэфэрэндуме паправак да канстытуцыі, якія ўзмацнілі ўладу прэзыдэнта. Па ўсёй краіне адкрытыя 180 тысяч выбарчых участкаў.

Фаварытам выбараў, паводле апытаньняў, застаецца дзеючы прэзыдэнт Рэджэп Эрдаган, аднак яго галоўны апанэнт, кандыдат ад апазыцыйнай Народна-рэспубліканскай партыі Мухарам Інджэ, захоўвае шанцы на выхад у другі тур.

Мухарам Інджэ разам з жонкай вітаюць удзельнікаў мітынга ў Анкары, 22 чэрвеня 2018 году
Мухарам Інджэ разам з жонкай вітаюць удзельнікаў мітынга ў Анкары, 22 чэрвеня 2018 году

Напярэдадні прыхільнікі Інджэ правялі масавы мітынг у Стамбуле. Па словах кандыдата, на яго сабраліся мільёны людзей. Раней масавыя мітынгі з удзелам сотняў тысяч людзей прайшлі ў Анкары і Ізміры.

Інджэ паабяцаў сваім прыхільнікам, што ў выпадку перамогі адменіць рэжым надзвычайнага становішча, які ўведзены ў Турцыі пасьля падаўленьня спробы перавароту, а таксама спыніць палітыка дыскрымінацыі грамадзянаў краіны. За апошнія гады тысячы людзей падвергнуліся перасьледам па палітычных матывах.

Мітынг у падтрымку апазыцыйнага кандыдата Інджэ, 22 чэрвеня 2018 году
Мітынг у падтрымку апазыцыйнага кандыдата Інджэ, 22 чэрвеня 2018 году

Эрдаган знаходзіцца на вяршыні дзяржаўнай улады ўжо больш за 15 гадоў — спачатку на пасадзе прэм’ера, а з 2014 году — на пасадзе прэзыдэнта.

Усяго на пасаду прэзыдэнта прэтэндуюць шэсьць кандыдатаў, у тым ліку лідэр пракурдзкой Партыі дэмакратыі народаў Селахатын Дэмірташ, які знаходзіцца ў зьняволеньні.

На парлямэнцкіх выбарах, якія праходзяць адначасова з прэзыдэнцкімі, па апытаньнях, вядуць рэй прыхільнікі Эрдагана. Аднак яны могуць пазбавіцца большасьці ў парлямэнце, паколькі чатыры вядучыя апазыцыйныя партыі стварылі перадвыбарчы альянс.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG