Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайскоўцы з Канады правераць, ці не вядзецца ваенная дзейнасьць ў Беларусі


Падчас расейска-беларускіх вайсковых вучэньняў «Захад-2017», верасень 2017 году
Падчас расейска-беларускіх вайсковых вучэньняў «Захад-2017», верасень 2017 году

25-29 чэрвеня ў адпаведнасьці з палажэньнямі Венскага дакумэнта 2011 году Беларусь наведае інспэкцыйная група з Канады. Замежныя вайскоўцы правядуць інспэкцыю вызначаных раёнаў на тэрыторыі Менскай і Магілёўскай абласьцей.

Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-служба беларускага Міністэрства абароны.

Расейска-беларускія вучэньні «Захад-2017», верасень 2017 году
Расейска-беларускія вучэньні «Захад-2017», верасень 2017 году

Мэта інспэкцыі — пацьвердзіць адсутнасьць у раёнах, якія будуць інспэктавацца, ваеннай дзейнасьці, што падлягае папярэдняму паведамленьню ў адпаведнасьці з палажэньнямі Венскага дакумэнта 2011 году.

У складзе інспэкцыйнай групы, акрамя двух канадзкіх вайсковых інспэктараў, будуць працаваць па адным вайсковым інспэктары з ЗША і Фінляндыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG