Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сусьветны рэкорд бубнача зь Беларусі: 25 гадзін бесьперапыннай ігры на ўдарных. Жывая трансьляцыя


Малады беларускі музыка Ян Аладаў пусьціўся ў 25-гадзінны маратон бесьперапыннай ігры на барабанах. Маратон пачаўся ў Менску а 20:00 на студыі Livebox (завод Гарызонт, пр. Машерова, 11) і скончыцца а 21.00 у суботу.

​Каля Яна вісяць гадзіньнік і таймэр, якія запусьціліся з пачаткам ігры. Ён ня мае намеру спыняцца ні зь якой прычыны: падмацоўвацца ежай зьбіраецца ў працэсе гры, для іншых патрэбаў прадугледжаны катэтэр.

Бубнач гурту Nihilist ставіць рэкорд дзеля збору сродкаў на новы рэліз свайго гурту.

Ян Аладаў — праўнук вядомага кампазытара Мікалая Аладава і колішняга слыннага шматгадовага дырэктара Дзяржаўнага мастацкага музэю БССР Алены Аладавай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG