Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар спорту Беларусі: Расея мае 100-працэнтную падтрымку беларускіх заўзятараў


Сяргей Кавальчук
Сяргей Кавальчук

Міністар спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук заявіў, што зборнай Расеі на чэмпіянаце сьвету-2018 забясьпечана стопрацэнтная падтрымка з боку беларускіх заўзятараў, паведамляе «РИА Новости».

«Хачу павіншаваць вас з пасьпяховым выступленьнем зборнай Расеі на чэмпіянаце сьвету. Мы ўсе ў Беларусі заўзеем, перажываем і трымаем кулакі за вашу каманду. Мы вас падтрымліваем, і калі вашы футбалісты, напрыклад, забівалі мячы ў матчы з камандай Эгіпту, радасныя крыкі былі чуваць і ў кватэрах, і ў кафэ, і на вуліцах. Адчуваньні былі такія ж, як і пры посьпехах зборнай Беларусі. Падтрымка расейскую зборнай у Беларусі забясьпечана на 100%.

Нашы людзі гэтаксама эмацыйна перажываюць за вашу каманду, як і расейскія заўзятары», — сказаў Кавальчук на сустрэчы з расейскімі журналістамі ў Маскве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG