Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь прагаласавала ў ААН супраць вываду расейскіх войскаў з Малдовы

Расейскія войскі ў Прыднястроўі
Расейскія войскі ў Прыднястроўі

Генэральная Асамблея ААН у пятніцу ўхваліла рэзалюцыю з заклікам да Расеі вывесьці войскі з Прыднястроўя.

У падтрымку рэзалюцыі выказаліся 64 дзяржавы, супраць — 15, 83 краіны ўстрымаліся.

У дакумэнце ўтрымліваецца заклік да РФ «у поўнай адпаведнасьці з правіламі, безумоўна і неадкладна завяршыць вывад апэратыўнай групы расейскіх узброеных сіл» з тэрыторыі Прыднястроўя ў адпаведнасьці з абавязальніцтвамі, прынятымі на Стамбульскім саміце АБСЭ 1999 году.

Рэзалюцыя была вынесеная на галасаваньне Малдовай пры падтрымцы Канады, Грузіі, Румыніі, Латвіі, Літвы, Украіны і Эстоніі.

15 краінаў прагаласавалі супраць: Армэнія, Беларусь, Балівія, Бурундзі, Куба, КНДР, Іран, М’янма, Нікарагуа, Расея, Паўднёвы Судан, Судан, Сырыя, Вэнэсуэла і Зімбабвэ.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG