Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША забаранілі бяз ордэра атрымліваць інфармацыю ад мабільных апэратараў


Вярхоўны суд ЗША пастанавіў у пятніцу, што дадзеныя пра месцазнаходжаньне ўладальніка мабільнага тэлефона ня могуць быць атрыманыя ўрадавымі службамі бяз ордэра на ператрус. Гэты вэрдыкт стаў перамогай прыхільнікаў недатыкальнасьці прыватнага жыцьця.

Па выніках галасаваньня, 5 судзьдзяў супраць 4-х вынесьлі рашэньне, што праваахоўныя органы павінны мець ордэр на ператрус, каб атрымаць ад кампаніяў-апэратараў дадзеныя пра месцазнаходжаньне і перамяшчэньне карыстальнікаў паслуг мабільнай сувязі.

Падобная інфармацыя рэгулярна выкарыстоўваецца праваахоўнымі органамі пры правядзеньні крымінальных расьсьледаваньняў. Вярхоўны суд пастанавіў, што атрыманьне інфармацыі ад апэратараў мабільнай сувязі можна трактаваць, як «неабгрунтаваныя ператрусы», забароненыя Чацьвёртай папраўкай да Канстытуцыі ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG