Лінкі ўнівэрсальнага доступу

NYT: У ЗША дзяцей-мігрантаў разьмесьцяць на ваенных базах


Дзеці ў лягеры для мігрантаў у штаце Тэхас, ЗША, Чэрвень 2018 году.
Дзеці ў лягеры для мігрантаў у штаце Тэхас, ЗША, Чэрвень 2018 году.

Дзяцей мігрантаў у ЗША могуць адправіць на ваенныя базы ў Тэхасе і Арканзасе. Пэнтагон зможа прыняць у сябе 20 тысяч непаўналетніх. У праекце таксама задзейнічана міністэрства аховы здароўя ЗША. Пра гэта паведамляе The New York Times.

Гаворка ідзе пра дзяцей-мігрантаў, якія трапілі ў Злучаныя Штаты без сваякоў, або чые бацькі затрыманыя падчас спробы нелегальна спыніць мяжу. Да 20 чэрвеня мігрантаў, якія прыбылі ў ЗША нелегальна, затрымлівалі і прыцягвалі да крымінальнай адказнасьці, а іх дзяцей забіралі наўпрост на мяжы і зьмяшчалі ў цэнтры часовага ўтрыманьня або прыёмныя сем’і. Улады тлумачылі свае дзеяньні тым, што дзяцей нельга адпраўляць у месцы пазбаўленьня волі, дзе знаходзяцца іх бацькі ў чаканьні рашэньня суду.

Дзеяньні амэрыканскіх уладаў выклікалі хвалю крытыкі як у ЗША, так і з боку міжнародных арганізацый. Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ аб спыненьні падзелу дзяцей нелегальных мігрантаў з бацькамі.

Па дадзеных Associated Press, каля 500 дзяцей-мігрантаў ужо вярнуліся да сваіх бацькоў. Усяго ж у ізалятарах і прыёмных семʼях знаходзілася больш за дзьве тысячы непаўналетніх

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG