Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША ня будуць разлучаць дзяцей нелегальных мігрантаў з бацькамі

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў распараджэньне аб спыненьні падзелу дзяцей нелегальных мігрантаў з бацькамі на мяжы. Згодна з дакумэнтам, бацькоў і іх дзяцей, якія нелегальна перайшлі мяжу з ЗША, пасьля затрыманьня будуць разьмяшчаць разам.

Раней улады ЗША аб’явілі, што да нелегальных мігрантаў будзе прымяняцца палітыка так званай «нулявой талерантнасьці». У выніку дзяцей мігрантаў сталі забіраць у бацькоў на мяжы. Іх зьмяшчалі ў цэнтры часовага ўтрыманьня або ў прыёмныя семʼі. Улады патлумачылі свае дзеяньні тым, што дзяцей нельга адпраўляць у месцы пазбаўленьня волі, дзе знаходзяцца іх бацькі ў чаканьні рашэньня суда. Па дадзеных амэрыканскіх СМІ з пачатку траўня да пачатку чэрвеня на мяжы з Мэксыкай былі разлучаныя з семʼямі больш за дзьве тысячы дзяцей.

Пасьля падпісаньня ўказа Трамп адзначыў, што палітыка «нулявой талерантнасьці» ў адносінах да нелегальных мігрантам будзе працягнутая. Па дадзеных CNN, уплыў на рашэньне прэзыдэнта магла аказаць яго жонка Мэланія Трамп. Дачка прэзыдэнта Іванка падзякавала Трампу за падпісаньне ўказа.

Дарадцу Трампа, які ініцыяваў антыімігранцкі закон, прыпомнілі ягоных продкаў зь Беларусі

XS
SM
MD
LG