Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Грузіі зацьвердзіў «пераходны ўрад»

Новы прэм’ер-міністар Грузіі Мамука Бахтадзэ і яго кабінэт міністраў атрымалі вотум даверу ў парлямэнце Грузіі. За прагаласавалі 99 дэпутатаў, супраць — шэсьць.

Сам прэмʼер называе ўрад «пераходным». Па словах Бахтадзэ, ён зьменіцца ўжо праз тры тыдні. Мяркуецца, што на працягу гэтага часу будуць унесены зьмены ў заканадаўства і скарочана колькасьць міністэрстваў — з 14 да 11.

Так званы «малалікі ўрад» будзе ажыцьцяўляць праграму Бахтадзэ пад назвай «Свабода, хуткае разьвіцьцё, дабрабыт». Асноўныя палажэньні праграмы — інтэграцыя ў Эўраатлянтычныя структуры, рэформа падатковага кодэксу, пераход на назапашвальную сыстэму пэнсій, павелічэньне бюджэту на адукацыю і стварэньне свабодных эканамічных зон для прыцягненьня інвэстыцый.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG