Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад украінскай Вярхоўнай Радай пратэстоўцы прарвалі кардон паліцыі


Мітынг пад Вярхоўнай Радай Украіны 19 чэрвеня
Мітынг пад Вярхоўнай Радай Украіны 19 чэрвеня

Пратэстоўцы, якія 19 чэрвеня выйшлі да Вярхоўнай Рады, прарвалі кардон паліцыі. Праваахоўнікі ўжылі сьлезацечны газ, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода.

Паліцыянты і вайскоўцы Нацыянальнай гвардыі Ўкраіны заступілі на ахову правапарадку ва ўрадавым квартале Кіева, адзін чалавек затрыманы. Пра гэта паведамляе сайт паліцыі Кіева, удакладняючы, што «за парадкам сочаць каля 500 праваахоўнікаў».

«Раніцай удзельнікі акцый перакрывалі рух у цэнтральнай частцы Кіева, а затым пад сьценамі парлямэнту зладзілі бойку і сутычку. Паводле папярэдніх дадзеных, у выніку канфлікту некалькі праваахоўнікаў атрымалі цялесныя пашкоджаньні. Інфармацыя аб пацярпелых удакладняецца. Акрамя таго, аднаго актыўнага ўдзельніка падзеі даставілі ва ўпраўленьне паліцыі», - гаворыцца ў паведамленьні.

Як паведаміў журналістам прадстаўнік МУС Арцём Шаўчэнка, затрыманы ужыў сьлезацечны газ супраць паліцыянтаў.

Пасьля першая намесьніца старшыні Вярхоўнай Рады Ірына Герашчанка прапанавала ініцыятыўнай групе мітынгоўцаў правесьці сустрэчу ў сьценах парлямэнту.

«Ёсьць ініцыятыўная група ... Я запрашаю групу, і мы зараз ідзем, а потым, калі будзе перапынак (у пасяджэньні Вярхоўнай Рады — рэд.), мы разам з Андрэем (старшыня Вярхоўнай Рады Андрэй Парубій — рэд.) да вас абавязкова выйдзем — і ўжо з вынікамі працы нашай групы. Добра?» — сказала Герашчанка на імправізаванай сцэне мітынгу.

Больш за 2000 вэтэранаў вайны ў Афганістане, ліквідатараў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, вэтэранаў АТА і шахцёраў праводзяць свае акцыі пад сьценамі парлямэнту.

Яны патрабуюць адмяніць манэтызацыю льгот на праезд, павялічыць кампэнсацыю вэтэранам-інвалідам да 6-8 пражытковых мінімумаў, у адпаведнасьці з групай інваліднасьці, а таксама вылучыць больш за 6 мільярдаў грыўняў на разьвіцьцё вугальнай галіны.

Як паведамляла паліцыя Кіева, раніцай з прычыны шэсьця пратэстоўцаў рух ад Эўрапейскай плошчы ў напрамку вуліцы Грушэўскага быў абцяжараны. Рух аўтатранспарту паступова аднаўляецца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG