Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менгарвыканкам папрасілі патлумачыць забароны канцэртаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Арганізатары канцэртаў даслалі ва ўпраўленьне культуры Менгарвыканкаму калектыўны зварот з просьбай патлумачыць, чаму там адмаўляюцца выдаваць гастрольныя пасьведчаньні для выступаў музыкаў, піша Tuzinfm.by.​

У чым праблема?

Практыка забароны канцэртаў стала шырока ўжывацца ў Беларусі пасьля акцыі пратэсту супраць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году: дазволеныя канцэрты адмяняліся пасьля тэлефанаваньняў «зьверху», арганізатары казалі, што існуюць «чорныя сьпісы» музыкаў.

У чэрвені 2013 году Аляксандар Лукашэнка выдаў указ, згодна зь якім для правядзеньня камэрцыйных канцэртаў трэба атрымліваць гастрольныя пасьведчаньні.

А згодна з Кодэксам аб культуры, прынятым у 2016 годзе, для атрыманьня гастрольнага пасьведчаньня творчасьць выступоўцаў павінна ацаніць мастацкая камісія.

У чым сутнасьць звароту?

Арганізатары просяць назваць дакумэнты, якія рэглямэнтуюць ацэнку мастацкага ўзроўню выступоўцаў. Паводле аўтараў звароту, у ніводным афіцыйным дакумэнце не даецца азначэньня «нізкага мастацкага ўзроўню», мэтадалёгіі вызначэньня пэўнага мастацкага ўзроўню таксама няма. Менавіта заключэньнем мастацкай камісіі аб «нізкім мастацкім узроўні» ўпраўленьне культуры Менгарвыканкаму тлумачыць адмовы ў выдачы гастрольнага пасьведчаньня.

Таксама заяўнікі просяць даваць пры адмове ў выдачы гастрольнага пасьведчаньня падрабязны пералік заўвагаў да выканаўцаў і іхніх твораў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG