Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крэмль пракамэнтаваў сытуацыю вакол абмену асуджанымі з Украінай


Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў лічыць, што нядопуск на мінулым тыдні ўкраінскай упаўнаважанай у правах чалавека ў калёнію да Алега Сянцова не азначае зрыву дамоўленасьцяў, дасягнутых паміж Уладзімірам Пуціным і Пятром Парашэнкам.

Адказваючы на пытаньне журналістаў, ці ёсьць прагрэс у пытаньні абмену ўкраінскіх зьняволеных у Расеі і расейскіх ва Ўкраіне, Пяскоў сказаў, што «праца ў выкананьні дасягнутых дамоўленасьцяў вядзецца».

Раней расейскі і ўкраінскі прэзыдэнты дамовіліся па тэлефоне, што амбудсмэны дзьвюх краін наведаюць зьняволеных на тэрыторыі РФ і Украіны. Упаўнаважаная па правах чалавека Вярхоўнай Рады Ўкраіны Людміла Дзянісава адправілася ў Расею, а расейскі амбудсмэн Тацьцяна Маскалькова, як чакаецца, наведае Ўкраіну на гэтым тыдні.

Дзянісава прыбыла 15 чэрвеня ў Лабытнангі, дзе ў калёніі «Белы мядзьведзь» знаходзіцца ўкраінскі рэжысёр Алег Сянцоў. Аднак кіраўніцтва калёніі не дазволіла Дзянісавай убачыць зьняволенага.

Сёньня Дзянісава павінна сустрэцца з Тацьцянай Маскальковай і паспрабаваць дамовіцца аб наведваньні Сянцова.

Алег Сянцоў ужо 35-ы дзень трымае галадоўку, патрабуючы вызваленьня ўкраінскіх палітвязьняў у Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG