Кансэрватыўны палітык Іван Дуке перамог у другім туры прэзыдэнцкіх выбараў у Калюмбіі. За яго аддалі свае галасы 54 працэнтаў выбарцаў. Ён апярэдзіў на 12 адсоткаў свайго бліжэйшага канкурэнта, Густава Пэтро.
«З пакорай і гонарам я заяўляю калюмбійскаму народу, я паспрабую аб’яднаць нашу краіну», — заявіў новаабраны прэзыдэнт сваім прыхільнікам у сталіцы Калюмбіі, горадзе Багата.
Дуке таксама заявіў, што хоча ўнясеньня «карэктываў» у гістарычнае, але супярэчлівае мірнае пагадненьне, узгодненае зь леварадыкальнай групоўкай «Рэвалюцыйныя ўзброеныя сілы Калюмбіі (FARC)»
Па ўмовах пагадненьня, падпісанага ў 2016 годзе, FARC адмовілася ад узброенай барацьбы і становіцца палітычнай партыяй, якая будзе ўдзельнічаць у выбарах 2018 года.
Цяперашні прэзыдэнт Калюмбіі Хуан Мануэль Сантас атрымаў Нобэлеўскую прэмію за пагадненьне з FARC. Ён сыходзіць з пасады, паколькі канстытуцыя не дазваляе балятавацца на новы тэрмін.