Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Задушэньне правоў і свабод грамадзян». На сэсіі Рады правоў чалавека ААН будзе агучаны даклад у справе Беларусі


Міклаш Харасьці.
Міклаш Харасьці.

На сэсіі ў Жэнэве 25 чэрвеня даклад прэзэнтуе спэцыяльны дакладчык ААН па Беларусі Міклаш Харасьці.

Як паведаміў Харасьці агенцтву БелаПАН, сутнасьць дакладу зводзіцца да таго, што ў Беларусі захоўваецца «становішча задушэньня правоў і свабод грамадзян».

«На працягу шасьці гадоў пасьля таго, як Рада правоў чалавека заснавала мандат спэцдакладчыка, жыцьцё ў Беларусі рэглямэнтавалася мэтанакіравана рэпрэсіўнай прававой базай. Становіша пагаршалася рэпрэсіямі з прымяненьнем гвалту ў дачыненьні да мірных дэманстрантаў, няўрадавых арганізацый, палітычных апанэнтаў, праваабаронцаў і супрацоўнікаў незалежных сродкаў масавай інфармацыі, — адзначаецца ў суправаджальнай запісцы да дакладу. — Улады цыклічна зьвярталіся да практык пазбаўленьня волі палітычных апанэнтаў паводле сфабрыкаваных абвінавачаньняў. Працягваліся парушэньні права на жыцьцё ў выглядзе рэгулярнага прымяненьня сьмяротнага пакараньня».

Урад не спрабаваў выправіць такія сыстэмныя недахопы, як адсутнасьць вяршэнства права, задушэньне выказваньня любой нязгоды, адсутнасьць плюралізму СМІ, неабходнасьць атрыманьня дазволаў для ажыцьцяўленьня права на свабоду асацыяцыяў і мірных сходаў, адзначае спэцдакладчык.

«З улікам таго, што становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі працягвае характарызавацца адмовай ад супрацоўніцтва з праваабарончымі мэханізмамі ААН і невыкананьнем іх рэкамэндацый, мандат спэцыяльнага дакладчыка павінен быць працягнуты», — падкрэсьліваецца ў суправаджальнай запісцы.

Даклад Харсьці ахоплівае пэрыяд з 1 красавіка 2017 году па 30 красавіка 2018-га і зьяўляецца апошнім дакладам Харасьці, тэрмін паўнамоцтваў якога заканчваецца 31 кастрычніка сёлета.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG