Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Стакгольме забаранілі рэкляму з сэксуальнымі вобразамі і гендэрнымі стэрэатыпамі


Ілюстрацыйнае фота

Улады Стакгольму ўхвалілі новыя правілы, згодна зь якімі ў горадзе забараняюцца публічныя рэклямы, на якіх мужчыны і жанчыны прадстаўленыя як сэксуальныя аб’екты. Іх можна будзе дэмантаваць цягам 24 гадзінаў ад моманту зьяўленьня.

Паводле новых правілаў, забараняюцца таксама рэклямы, на якіх прадстаўлены «стэрэатыпны вобраз палавых роляў мужчыны і жанчын». Гарадзкія ўлады хочуць такім чынам вызваліць Стакгольм ад «прыніжальных» выяваў, якія «дыскрымінуюць паводле сэксуальнай прыкметы». Сталіца Швэцыі рэклямуецца ў дадзены момант як «горад адкрыты для ўсіх».

Намесьнік мэра Стакгольму Даніэль Гэлдэн тлумачыць, што праблема такіх рэклямаў датычыць вельмі вялікай колькасьці людзей, асабліва маладых жанчын.

— Яны прымушаюць жанчын думаць пра свае целы, і пра тое, як яны выглядаюць, нэгатыўна.

Ён спадзяецца, што кампаніі самі адмовяцца ад такіх рэкляма, ведаючы, што горад іх дэмантуе цягам 24 гадзінаў.

Новаўвядзеньне не закранае грамадзкі транспарт Стакгольму, паколькі ён не належыць да юрысдыкцыі гарадзкіх уладаў. Правілы ўвойдуць у жыцьцё праз тры тыдні. Раней падобныя правілы ўвялі ў Лёндане.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG