Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міграцыя і тэрарызм найбольш хвалююць грамадзян Эўразьвязу, але аптымізм адносна ЭЗ расьце


Мігранты ў лягеры ў Босьніі, здымак 9 чэрвеня 2018 году. Праз гэтую краіну мігранты спрабуюць трапіць у Эўразьвяз
Мігранты ў лягеры ў Босьніі, здымак 9 чэрвеня 2018 году. Праз гэтую краіну мігранты спрабуюць трапіць у Эўразьвяз

Міграцыя і тэрарызм — дзьве галоўныя праблемы, якія хвалююць грамадзян краін Эўрапейскага зьвязу. Аднак аптымізм у адносінах да будучыні ЭЗ расьце. Пра гэта сьведчаць дадзеныя апытаньня, праведзенага Эўрапейскай камісіяй.

Апытаньне Эўрабаромэтра, якое праводзіцца два разы на год, паказала, што 38 працэнтаў з 510 мільёнаў грамадзян ЕС разглядаюць іміграцыю ў якасьці самай важнай праблемы. Як ні парадаксальна, найбольш турбуюцца з гэтай нагоды ў краінах, дзе міграцыя мінімальная, — у Эстоніі, Чэхіі і Вугоршчыне. Занепакоенасьць тэрарызмам згадалі 29 адсоткаў эўрапейцаў. Зноў жа, гэтая занепакоенасьць былі самая высокая ў краінах, дзе за апошнія гады ня адбылося ніводнага тэрарыстычнага нападу, — Літва, Кіпр, Ірляндыя, Чэхія, Баўгарыя, Польшча і Латвія.

Нягледзячы на тое, што 48 адсоткаў ня схільныя давяраць ЭЗ, а 49 працэнтаў ня вераць, што іх голас чуюць, аптымізм у адносінах да будучыні ЭЗ трэці раз запар падняўся, дасягнуўшы 58 адсоткаў — самага высокага ўзроўню зь вясны 2015 году.

Апытаньне таксама паказала павелічэньне даверу да ЭЗ на адзін пункт, да 42 адсоткаў (параўнальна з восеньню 2017 году).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG