Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Расея — Мордар!» — Саўка ды Грышка пра чэмпіянат сьвету па футболе


Саўка ды Грышка пра чэмпіянат сьвету па футболе
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:35 0:00

Героі Лявона Вольскага спрачаюцца наконт футбольнага чэмпіянату сьвету ў Расеі.

Саўка:
Вот чэмпіянат міра
Па футболу. І, значыт,
Я вазьму піўка літры
І сматрэць начну матчы.

Грышка:
Я веру цьвёрда
Ў герояў спорту
І так хацеў бы за іх пазаўзець!
Але гульні ў Расеі,
І таму я ня буду глядзець.
Бо Расея — Мордар,
І таму я ня буду глядзець.

Саўка:
Адключу я ўсе чуства
І жану ня буду слушаць.
Пусьць футбольнае іскуства
Зь півам льёцца мне ў душу.

Грышка:
Я веру цьвёрда
Ў герояў спорту
І так хацеў бы за іх пазаўзець!
Але гульні ў Расеі,
І таму я ня буду глядзець.
Бо Расея — Мордар,
І таму я ня буду глядзець.

Саўка:
Грышка, ты дурны разьве?
Не мяшай футбол з гразью!
Рускія для нас — брацья,
А чэмпіянат — празьнік.

Грышка (рэфрэн):
Я веру цьвёрда
Ў герояў спорту
І так хацеў бы за іх пазаўзець!
Але Расея — Мордар,
І таму я ня буду глядзець.

Саўка:
Ну і зра ты, Рыгор, так!
Прыхадзі, ўмесьце будзем балець.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG