Прэмʼер-міністар Грузіі Георгі Квірыкашвілі падаў у адстаўку разам з урадам, патлумачыўшы адстаўку «фундамэнтальнымі рознагалосьсямі» з заснавальнікам кіроўнай партыі «Грузінская мара» мільярдэрам Бідзінам Іванішвілі.
Квірыкашвілі абвясьціў пра гэта на адмысловым брыфінгу. Заява была зробленая пасьля таго, як у Тбілісі прайшлі антыўрадавыя пратэсты.
Квірыкашвілі 50 гадоў. Ён займаў пасаду прэмʼер-міністра з 2015 году.
31 мая пачалася ў Тбілісі прайшла хваля дэманстрацыяў на знак пратэсту супраць таго, што, па словах дэманстрантаў, было парушэньнем правасудзьдзя пасьля забойства двух падлеткаў у сьнежні летась. Пратэсты скончыліся пасьля 6 чэрвеня, але аднавіліся 10 чэрвеня і завяршыліся 11 чэрвеня, калі паліцыя дэмантажавала намёты пратэстоўцаў і затрымала апазыцыйных палітыкаў і іх прыхільнікаў.