Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вугоршчына хоча забараніць бадзяжніцтва


Кіроўная вугорская партыя Фідэш зьвярнулася да ўраду Віктара Орбана з просьбай унесьці ў канстытуцыю папраўкі, якія б змаглі забараніць пражываньне ў публічнай прасторы. Пра гэта паведамляе агенцтва MTI.

Дэпутат кіроўнай партыі Іштван Байкай сказаў падчас прэсавай канфэрэнцыі ў аўторак, што яго ініцыятыва мае на мэце, каб «горад выкарыстоўваўся як сапраўды дом для ўсіх паводле аднаго прынцыпу».

Паводле Байкая, шмат гадоў многія выкарыстоўваюць публічную прастору як месца жыхарства, што ня толькі стварае пагрозы для здароўя, але і ўскладняе жыцьцё іншых гараджанаў.

Партыя Фідэш тлумачыць, што кожны бадзяга ў краіне мае гарантаванае месца ў прытулку, а таксама магчымасьць працы. Паводле Байкая, самакіраваньне Вугоршчыны запэўнівае шырокую сыстэму падтрымкі для людзей, якія ня маюць уласнага дому і працы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG