Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўвялі новыя санкцыі. Расею падазраюць у плянаваньні нападаў на падводныя кабэлі


Міністэрства фінансаў ЗША пашырыла санкцыйны сьпіс, у яго ўнесеныя трое грамадзян Расеі, чатыры кампаніі і інстытут «Квант». У сьпісе сьцьвярджаецца, што санкцыі ўводзяцца праз датычнасьць да кібэратак на ЗША і за супрацоўніцтва з ФСБ.

У прэсавым рэлізе міністэрства гаворыцца, што прыкладамі дэстабілізацыі з боку Расеі былі напад з выкарыстаньнем вірусу NotPetya і спробы ўзлому энэргетычнай сыстэмы ЗША.

«Сёньняшнія санкцыі скіраваныя супраць магчымасьцяў правядзеньня падводных апэрацый. Расейскія ўлады валодаюць такімі магчымасьцямі. Расея ўвесь час маніторыць падводныя кабэлі, па якіх перадаецца большая частка сусьветных тэлекамунікацыйных дадзеных» — адзначае міністэрства фінансаў ЗША.

У санкцыйны сьпіс трапіла пецярбурская фірма «Дайвтехносервис», якая займаецца вытворчасьцю і пастаўкамі вадалазнага і падводнага абсталяваньня і тры чалавекі, зьвязаных з гэтай арганізацыяй — уладальнік «Дайвтехносервис» Уладзімер Каганскіх, гендырэктар кампаніі Аляксандр Трыбун і мэнаджар Алег Чырык.

Паводле дадзеных Міністэрства фінансаў ЗША, «Дайвтехносервис» у 2011 годзе заключыў кантракт на $1,5 млн з ФСБ на распрацоўку падводнага апарата.

Санкцыі былі распаўсюджаныя таксама на дасьледчы інстытут «Квант», галоўным замоўшчыкам распрацовак гэтай установы названая Фэдэральная служба бясьпекі РФ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG