Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Італіі адмовіўся прыняць карабель зь мігрантамі


Урад Італіі адмовіўся прыняць карабель Aquarius на борце якога знаходзіцца 629 мігрантаў. «З сёньняшняга дня Італія кажа "не" гандлю людзьмі і незаконнаму іміграцыйнаму бізнэсу» — напісаў кіраўнік МУС Італіі Матэа Сальвіні ў фэйсбуку.

Aquarius належыць нямецкай гуманітарнай арганізацыі SOS Mediterranee. Па яе дадзеных, на борце знаходзяцца 15 чалавек з сур’ёзнымі хімічнымі апёкамі, сем цяжарных жанчын і некалькі чалавек зь гіпатэрміяй. Сьцьвярджаецца, што пасажыраў судна выратавалі ў тэрытарыяльных водах Лібіі.

Улады Італіі прапанавалі прыняць Aquarius ураду Мальты, аднак там адмовіліся гэта рабіць і абвінавацілі Рым у парушэньні міжнародных правілаў. Прэмʼер-міністар Мальты Джозэф Мускат напісаў у твітэры, што судну не дадуць падысьці да берага краіны, але акажуць неабходную мэдыцынскую і гуманітарную дапамогу пасажырам.

Прэмʼер-міністар Італіі Джузэпэ Контэ заявіў пра гатоўнасьць накіраваць да Aquarius два патрульныя катэры зь лекарамі.

Паводле ацэнак Міжнароднай арганізацыі па міграцыі, у Эўропу па моры патрапілі больш за 170 тысяч мігрантаў. Амаль 120 тысяч зь іх прыбылі ў Італію. Усяго ў моры за 2017 г. загінулі больш за тры тысячы бежанцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG