Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марыя Гайдар адмовілася ад дэпутацтва ў Адэскай абласной радзе


Расейская і ўкраінская палітычная дзяячка Марыя Гайдар вырашыла адмовіцца ад паўнамоцтваў дэпутата Адэскай абласной рады. Пра гэта паведамляе агенцтва УНІАН са спасылкай на праект рашэньня рэгіянальнага прадстаўнічага органу.

Датэрмінова спыніць паўнамоцтвы дэпутата Адэскай абласной рады Гайдар М. Я., выбранай у шматмандатнай выбарчай акрузе паводле выбарчых сьпісаў Адэскай тэрытарыяльнай арганізацыі партыі „Блёк Пятра Парашэнкі «Салідарнасьць»“, — гаворыцца ў дакумэнце.

Чарговая сэсія рады, якая зацьвердзіць адстаўку Марыі Гайдар, прызначаная на наступны тыдзень.

У верасьні 2016 году яна падала прашэньне аб выхадзе з расейскага грамадзянства. 4 жніўня 2015 году Парашэнка ўручыў ёй пашпарт грамадзяніна Ўкраіны.

Марыя Гайдар была ў камандзе Міхэіла Саакашвілі, прызначанага ў 2015 годзе кіраўніком Адэскай абласной адміністрацыі.

Марыя Гайдар — расейская і ўкраінская дзяржаўная і грамадзкая дзяячка, дачка першага ў постсавецкай Расеі міністра фінансаў Ягора Гайдара.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG