Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль зьліквідаваў тунэль у Газе, які вёў да мора


Тэль-Авіў
Тэль-Авіў

Ізраільскія вайскоўцы паведамілі аб зьнішчэньні выкапанага Хамасам тунэлю, які вёў з Газы ў Міжземнае мора.

Прадстаўнік Арміі абароны Ізраіля падпалкоўнік Джонатан Канрыкус заявіў у нядзелю, што тунэль мог быць выкарыстаны для тайнага выхаду вадалазаў з Газы і для ўдараў па ізраільскіх аб’ектах. Канрыкус паведаміў, што некалькі дзён таму па тунэлі, які сыходзіў у мора на некалькі дзясяткаў мэтраў, быў нанесены ўдар з паветра.

Заяваў Хамасу з гэтай нагоды ня было. Зрэшты, гэтая ісламісцкая групоўка баявікоў рэдка камэнтуе канкрэтныя ўдары Ізраіля па сваёй інфраструктуры.

Ізраіль надае першачарговую ўвагу барацьбе з пагрозай, якую прадстаўляюць тунэлі, пасьля таго, як узброеныя баевікі Хамасу праніклі ў Ізраіль падчас ваенных дзеяньняў 2014 года. Хоць ім не ўдалося трапіць на грамадзянскія тэрыторыі, баявікі засьпелі Ізраіль зьнянацку. Пяць вайскоўцаў былі забітыя ў ходзе аднаго нападу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG