Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: скрыпка над горадам. ФОТА


У Віцебску распачалі новую традыцыю, прысьвечаную Марку Шагалу: штосуботы з гаўбца ратушы будзе гучаць скрыпка і вершы, прысьвечаныя сусьветна вядомаму мастаку. Прэм’ера праекту «Над горадам» адбылася 10 чэрвеня.

​Паводле студэнткі мясцовага ўнвэрсытэту Натальлі Кручкоўскай, якая выконвала на скрыпцы папуры з францускіх, беларускіх і габрэйскіх мэлёдый, праект арыентаваны на турыстаў і жыхароў Віцебску, якія «мусяць памятаць пра сусьветную славу, якую прынёс гораду мастак Марк Шагал».

У праекце ёсьць ня толькі музычны, але і паэтычны кампанэнт: на фоне скрыпкі для слухачоў прагучалі вершы расейскага паэта Роберта Раждзественскага, віцебскага паэта Давіда Сімановіча, які шмат зрабіў для вяртаньня Віцебску імя Марка Шагала, і радкі ўспамінаў самога мэтра жывапісу. Іх агучыў галоўны спэцыяліст упраўленьня культуры віцебскага аблвыканкаму Дзяніс Юрчак.

Паэтычна-музычная кампазыцыя гучыць роўна тры хвіліны: вершы трансьлююцца ў запісу, музыка — жывая. У такім фармаце праект «Над горадам» будзе гучаць усё лета.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG