Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абаронцы Курапатаў падалі заявы ў міліцыю. ФОТАГАЛЕРЭЯ

10 чэрвеня працягваецца пратэст супраць рэстарацыі «Поедем поедим» каля Курапатаў. Наведнікаў рэстарана няшмат. Некаторыя зь іх зьяжджаюць, калі бачаць пратэстоўцаў і атрымліваюць улёткі зь інфармацыяй пра Курапаты. Вялікіх канфліктаў ды боек не было.

Перад абаронцамі выступіў бард Зьміцер Захарэвіч. Актывісты Аляксей Туровіч і Ніна Багінская зьезьдзілі ў Бараўлянскі раённы аддзел унутраных спраў і падалі заявы пасьля ўчорашняй сутычкі з байкерамі. Раней яны зьнялі пабоі.

XS
SM
MD
LG