Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Россельгаснагляд зьняў часовыя абмежаваньні з 3 беларускіх малочных прадпрыемстваў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Гэта «Баранавіцкі малочны камбінат», «Ляхавіцкі малаказавод» і «Беллакт» з Ваўкавыску.

Абмежаваньні на пастаўкі перастануць дзейнічаць з 11 чэрвеня 2018 году. Яны былі ўведзеныя 6 чэрвеня і тычыліся прадукцыі ўсіх малочных прадпрыемстваў, — нагадвае афіцыйны сайт расейскага ведамства.

Раней Россельгаснагляд назваў беларускую малочную прадукцыю «небясьпечнай». Абмежаваньні тычацца прадукцыі, якія пастаўлялася ва ўпакоўцы больш за 2,5 літры.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG