Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Нявызначанасьць стала новай „нармальнасьцю“», — Аляксандар Лукашэнка ўдзельнічае ў саміце ШАС


Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

Сустрэча кіраўнікоў дзяржаваў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва адбываецца 9-10 чэрвеня ў кітайскім горадзе Ціндао.

«Супярэчнасьці паміж дзяржавамі прымаюць усё больш вострую форму. Нявызначанасьць стала новай «нармальнасьцю», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

«Харчовая бясьпека, ІТ-тэхналёгіі і мірнай выкарыстаньне атамнай энэргіі», — такія тэмы, мяркуючы па звароце кіраўніка Беларусі, да кіраўнікоў дзяржаваў ШАС, ён лічыць галоўнымі ва ўзаемадачыненьнях у гэтым рэгіёне. Тэкст зварота разьмешчаны на афіцыйным сайце.

«На фоне новых хваляў пратэкцыянізму ў сусьветным гандлю, якія наўпрост ці ўскосна закранаюць практычна ўсе краіны, якія ўдзельнічаюць у саміце, узьнікае наўпроставая пагроза ўцягваньня ў гандлёвыя войны», — распачаў свой выступ Аляксандр Лукашэнка.

Ён лічыць ШАС арганізацыяй здольнай спрыяць міжнароднай бясьпецы і ўмацаваньню сусьветнай гандлёвай сыстэмы. Аляксандр Лукашэнка зьвярнуў увагу на праект Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень», які, паводле яго словаў, спрыяе пашырэньню супрацоўніцтва ў Вялікай Эўразіі.

Для далейшай працы ў межах ШАС Аляксандр Лукашэнка прапанаваў працаваць над умацаваньнем харчовай бясьпекі. «Старшыня КНР, Прэзыдэнт Пуцін, усе кіраўнікі дзяржаваў тут вельмі правільна казалі пра бясьпеку, пра стабільнасьць нашай арганізацыі. Але яе ніколі ня будзе, калі людзі элемэнтарна ня будуць накормленыя і апранутыя», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён таксама прапанаваў для дасягненьня гэтых мэтаў задзейнічаць магчымасьці Беларусі па пастаўках сельскагаспадарчай прадукцыі і машынабудаўніцтва.

Новыя тэхналёгіі, мяркуе прэзыдэнт Беларусі, разам з магчымасьцямі нясуць і новыя пагрозы і выклікі. «Ніводная дзяржава ня можа сабе дазволіць проста закрыцца ці нешта забараніць у гэтай сфэры. Проста ня зможа», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён таксама прапанаваў стварыць агульную электронную плятформу «ІТ-экасыстэму ШАС».

Кіраўнік Беларусі таксама заявіў, што Беларусь падтрымлівае кантроль над мірным выкарыстаньнем атамнай энэргіі і раўнапраўнае супрацоўніцтва пры яе выкарыстаньні ў мірных мэтах.

Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка сустрэўся зь кіраўнікамі Манголіі і Ірана. ШАС — Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва — была створаная ў 2001 годзе. У яе ўваходзяць Індыя, Пакістан, Расея, Кітай, Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан, Узбэкістан. Беларусь разам з Аўганістанам, Іранам і Манголіяй мае статус краіны-назіральніка.

У 2018 годзе старшынства арганізацыі перайшло да Кыргызстана.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG