Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС пра амэрыканскія санкцыі да Беларусі: гэта састарэлая пазыцыя з часоў Джорджа Буша


Санкцыі ў адносінах да Беларусі былі ўведзеныя ў 2006 годзе, але з таго часу беларуска-амэрыканскія стасункі істотна зьмяніліся. Так адрэагавала Міністэрства замежных справаў Беларусі на працягненьне санкцый супраць Беларусі з боку ЗША.

«Дадзенае рашэньне было ініцыяванае ў 2006 годзе адміністрацыяй прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша-малодшага. Беларуска-амэрыканскія адносіны за гэты час істотна зьмяніліся. Але, як мы бачым, у некаторых пытаньнях Вашынгтон, на жаль, пакуль ня здольны перагледзець сваю састарэлую пазыцыю ў дачыненьні да Беларусі», — прыводзіць словы намесьніка начальніка ўпраўленьня інфармацыі і лічбавай дыпляматыі МЗС Беларусі Андрэя Шуляка прэс-служба МЗС.

Па словах Шуляка, Беларусь умацоўвае рэгіянальную і міжнародную бясьпеку. А таму сьцьвярджэньне пра пагрозу для іншых дзяржаваў гучыць абсурдна.

«Цяперашняе рашэньне амэрыканскага боку не адпавядае сапраўднаму становішчу справаў у адносінах Беларусі і ЗША, — сказаў Андрэй Шуляк. — Беларускі бок зацікаўлены ў працягу канструктыўнага ўзаемадзеяньня з злучанымі Штатамі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG