Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп працягнуў санкцыі супраць Лукашэнкі, Ярмошынай і яшчэ 8 беларускіх чыноўнікаў


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп працягнуў яшчэ на адзін год санкцыі супраць 10 беларускіх дзейсных і былых чыноўнікаў. У іх ліку Аляксандар і Віктар Лукашэнкі, Лідзія Ярмошына.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Белага дому. Папярэдні санкцыі скончаваліся 16 чэрвеня 2018 года.

«Дзеяньні і палітыка пэўных членаў ураду Беларусі і іншых асобаў працягваюць ствараць неардынарную і выключную пагрозу для нацыянальнай бясьпекі і зьнешняй палітыкі ЗША», — гаворыцца ў заяве Белага дому.

У сьпісе 10 чалавек. Гэта Аляксандар Лукашэнка, Віктар Лукашэнка, Лідзія Ярмошына, Віктар Галаванаў, Віктар Шэйман, Дзьмітры Паўлічэнка, Сьцяпан Сухарэнка, Аляксандар Зімоўскі, Уладзімір Навумаў і Натальля Пяткевіч.

Як гаворыцца ў прэс-рэлізе Белага дому, названыя палітыкі зьдзяйсьняюць парушэньні правоў чалавека, яны зьвязаныя з палітычнымі рэпрэсіямі, уключаючы затрыманьні і зьнікненьні людзей; удзельнічаюць у карупцыі, у тым ліку праз адцягненьне або няправільнае выкарыстаньне беларускіх дзяржаўных актываў або злоўжываючы дзяржаўнай улады.

Указам блякуецца ўласнасьць і права на ўласнасьць у ЗША, рахункі і магчымасьць фінансавых апэрацый. Амэрыканскім кампаніям і прыватным асобам забаронена заключаць зьдзелкі з гэтымі службовымі асобамі.

Упершыню санкцыі ЗША былі ўведзеныя ў 2006 годзе — пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, якія ЗША і Эўразьвяз прызналі недэмакратычнымі.​

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG