Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Квэбэку пачынаецца саміт G7. Лідэры Канады і Эўразьвязу выступаюць супраць гандлёвай палітыкі Трампа 


Сьцягі краін-удзельніц саміту G7
Сьцягі краін-удзельніц саміту G7

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп будзе цьвёрда праводзіць сваю лінію на маючым адбыцца саміце «Вялікай сямёркі», нягледзячы на крытыку яго гандлёвай палітыкі з боку саюзьнікаў. Афіцыйныя прадстаўнікі Расеі ў Канаду не запрошаныя.

Пра гэта, як паведамляе «Голас Амэрыкі», заявіў адзін з ключавых эканамічных дарадцаў кіраўніка дзяржавы, дырэктар Нацыянальнай эканамічнай рады Лары Кадлоў.

Заява была зробленая неўзабаве пасьля таго, як прэм’ер-міністар Канады Джастын Трудо, гаспадар саміту «сямёркі», і канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель выказалі здагадку, што дыскусыі на саміце ў пятніцу і суботу будуць «надзвычай складанымі».

У цэнтры разыходжаньняў — пытаньні мыта, якое ЗША наклалі на эўрапейскія і канадзкую сталь і алюміній. Трамп упэўнены, што Амэрыка выйдзе пераможцай у гэтых спрэчках, але асабіста ўдзельнічаць у іх ня хоча.

Старшы навуковы супрацоўнік Інстытуту міжнароднай эканомікі Джэйкаб Фанк Кіркегаард адхіліў верагоднасьць таго, што ЗША ўключыліся ў гандлёвую вайну са сваім стратэгічнымі партнэрамі і Кітаем. Паводле яго, краіна робіць неабходныя захады, каб абараніць амэрыканскіх рабочых і сваю прамысловасьць.

Дональд Трамп
Дональд Трамп

Адказваючы на пытаньне «Голасу Амэрыкі», ці будзе адміністрацыя выконваць рашэнні Сусьветнай гандлёвай арганізацыі па скаргах, пададзеных супраць ЗША ў сувязі з рашэньнем Дональда Трампа аб увядзеньні мыта, Кадлоў сказаў:

«Мы зыходзім з таго, што нацыянальныя інтарэсы вышэйшыя за ўсё. Міжнародныя шматбаковыя арганізацыі ня будуць вызначаць амэрыканскую палітыку».

Выступаючы ў Бундэстагу, Ангела Мэркель папярэдзіла, што краіны «сямёркі» не павінны размываць рашэньні папярэдняга саміту, якія тычацца абавязаньняў у справядлівым шматбаковым гандлі і адмовы ад пратэкцыянізму.

У сваю чаргу прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон напісаў у твіце, што Амэрыка праз свае дзеяньні можа быць не дапушчаная да падпісаньня выніковага камюніке саміту.

«Ня страшна, калі амэрыканскага прэзыдэнта не турбуе, што ён апынецца ў адзіноце. Астатнія шэсьць удзельнікаў могуць падпісаць дакумэнт і безь яго, бо складаюць салідарную супольнасьць з агульнымі каштоўнасьцямі, багатым гістарычным мінулым і эканамічнай магутнасьцю».

Лідэры краін «Вялікай сямёркі» 8 і 9 чэрвеня правядуць сустрэчу ў канадскай правінцыі Квэбэк. Адтуль прэзыдэнт ЗША адляціць у Сынгапур на гістарычныя перамовы з кіраўніком Паўночнай Карэі Кім Чэн Ынам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG