Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гішпаніі прыведзены да прысягі ўрад з жаночай большасьцю


Gh'v]th-vbybcnfh G'lhf Cfyx'c

Кароль Гішпаніі Філіп VI прывёў да прысягі новы ўрад краіны, большасьць у якім складаюць жанчыны. Гэты кабінэт стане рэкардсмэнам сярод эўрапейскіх урадаў па колькасьці жанчын-міністраў. Прэм’ер-міністар Пэдра Санчэс, які прадстаўляе Сацыялістычную партыю, прапанаваў жанчын на 11 з 17 пасадаў.

Урад зь пераважна жаночым складам — першы ў гісторыі Гішпаніі. У Швэцыі большасьць ва ўрадзе таксама належыць жанчынам: крэслы міністраў там займаюць 12 жанчын і 11 мужчын. 46-гадовы Санчэс замяніў на пасадзе прэмʼера кансэрватара Марыяна Рахоя, ураду якога 1 чэрвеня парлямэнт вынес вотум недаверу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG